Аўдыенцыя для дэлегацыі Каталіцкага ўніверсітэта імя святога Антонія ў Мурсіі Аўдыенцыя для дэлегацыі Каталіцкага ўніверсітэта імя святога Антонія ў Мурсіі  (Vatican Media)

Святы Айцец: ніхто не дасканалы, але ўсе здольныя любіць

“Ніхто з нас не з’яўляецца дасканалым, але ўсе мы здольныя любіць, і памяць пра гэта набліжае нас да Бога і Яго міласэрнасці”, - зазначыў Святы Айцец.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

4 студзеня 2024 года Папа прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю Каталіцкага ўніверсітэта святога Антонія, які знаходзіцца ў іспанскім горадзе Мурсія. Гэту навучальную ўстанову заснаваў 25 гадоў Хасэ Луіс Мэндоза Перэс – бізнесмен, мецэнат, місіянер, член Неакатэхуменальнага шляху, галава сям’і і бацька чатырнаццаці дзяцей, памерлы ў студзені 2023 года.

Хасэ Перэс застаўся ў памяці як “брат, вернік, сведка Божай любові”, які рабіў дабро іншым людзям. “Ніхто не з’яўляецца дасканалым, але ўсе мы здольныя любіць, і памяць пра гэта набліжае нас да Бога і Яго міласэрнасці”, - зазначыў Святы Айцец.

Францішак заўважыў, што заснавальнік Каталіцкага ўніверсітэта святога Антонія хацеў, каб гэта ўстанова была “місійнай, евангелізацыйнай і глыбока экзістэнцыяльнай”, звязанай з жыццём людзей. Папа адзначыў, што гэтыя рысы павінна мець усё, што робяць хрысціяне.

“Працягваць працаваць, каб несці Езуса Хрыста кожнаму чалавеку, які прыходзіць у вашы аўдыторыі, у ваша жыццё, каб фармаваць людзей, здольных прымаць Бога і сведчыць пра Яго ва ўсіх сферах, будуючы братэрскае грамадства, у якім Касцёл успрымаецца праз добрыя ўчынкі сваіх членаў”, - заахвоціў сваіх гасцей Святы Айцец.
 

04 студзеня 2024, 15:07