Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Гвінеі-Бісау
29 студзеня 2024 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Гвінеі-Бісау Умару Сісока Эмбала.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Пасля аўдыенцыі Прэзідэнт Гвінеі-Бісау сустрэўся з Дзяржсакратаром кардыналам П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, сакратаром па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі
У ходзе цёплых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Гвінеяй-Бісау, падкрэслены некаторыя аспекты сацыяльнай сітуацыі ў краіне і адзначаны ўклад Касцёла ў дзейнасць на карысць агульнага дабра, асабліва ў галіне адукацыі і аховы здароўя.
29 студзеня 2024, 12:35