Пій ХІІ падчас выступлення перад камерай Пій ХІІ падчас выступлення перад камерай 

Папа: не дапусціць страты аўдыёвізуальнай спадчыны Касцёла

Пра важнасць інвестыцый і канкрэтных дзеянняў на карысць захавання каталіцкай аўдыёвізуальнай спадчыны нагадаў Папа членам фонда Audiovisual Memories of Catholicism (MAC).

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Стварэнне Фонда стала адказам на патрэбу ва ўстанове, спецыяльна прызначанай “для захавання і перадачы будучым пакаленням аўдыёвізуальнай памяці пантыфікатаў і Касцёла”, - нагадаў Пантыфік, прымаючы членаў Фонда на аўдыенцыі, якая прайшла 12 студзеня 2024 года ў Ватыкане.

Святы Айцец заахвоціў сваіх гасцей развіваць супрацоўніцтва з Ватыканскай Апостальскай бібліятэтай і Ватыканскімі архівамі, універсітэтамі, даследчымі цэнтрамі і тэхналагічнымі партнёрамі, што будзе садзейнічаць “культурнаму павароту” у падыходзе да аўдыёвізуальных дакументаў касцёльных архіваў і нават дапаможа вылучыць некаторыя цэнтральныя аспекты жыцця Касцёла, пачынаючы з ХІХ стагоддзя.

“Добра вядома, што ў сілу сваёй спецыфікі, аўдыёвізуальная дакументацыя вымагае вялікіх выдаткаў на апрацоўку, з якімі многія архіўныя ўстановы з цяжкасцю спраўляюцца, як з пункту гледжання часу, так і з пункту гледжання эканамічных і чалавечых рэсурсаў, таму распрацоўка адзінага напрамку працы і перспектыва супольнага вырашэння супольных праблем сёння здаецца адзіным магчымым шляхам”, - сказаў Францішак, падкрэсліваючы што “патрэба ў інвестыцыях і планаванні канкрэтных дзеянняў у сферы захавання аўдыёвізуальнай спадчыны з’яўляецца тэрміновай, бо эканамічныя выдаткі”, звязаныя з гэтым, “будуць меншымі, чым тыя, якія давядзецца заплаціць з гістарычнага, культурнага і рэлігійнага пункту гледжання, калі каталіцкая аўдыёвізуальнай спадчына будзе незваротна страчана”.

Пантыфік заклікаў прадстаўнікоў Фонда дапамагчы ўпарадкаваць аўдыёвізуальную спадчыну Ватыканскай фільматэцы, а таксама асаблівым чынам адзначыў важнасць праекту па рэстаўрацыі аўдыёвізуальных крыніц, звязаных з Юбілеямі, якія прайшлі на працягу ХХ стагоддзя.
 

16 студзеня 2024, 11:09