Прэзідэнт Калумбіі наведаў Ватыкан
19 студзеня 2024 года Папа прыняў Прэзідэнта Калумбіі Густава Франсіска Петра Урэга. Затым палітык сустрэўся з арцыбіскупам Полам Галахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што падчас шчырых перамоў было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж Калумбіяй і Святым Пасадам, а таксама падкрэслена станоўчае супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай на карысць развіцця дыялогу, сацыяльнай справядлівасці і прымірэння.
Бакі абмеркавалі ў тым ліку сацыяльна-палітычную сітуацыю, феномен міграцыі і клопат аб навакольным асяроддзі.
19 студзеня 2024, 12:22