Папа Францішак у базіліцы святога Яна на Латэране Папа Францішак у базіліцы святога Яна на Латэране  (Vatican Media)

Святы Айцец сустрэнецца з духавенствам Рымскай дыяцэзіі

13 студзеня 2024 года Францішак правядзе сустрэчу з духавенствам Рымскай дыяцэзіі. У ёй будуць браць удзел святары і законнікі, якія займаюцца душпастырствам у Вечным горадзе, а таксама пастаянныя дыяканы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Сустрэча пройдзе ў рымскай катэдры – базіліцы святога Яна на Латэране. Яна распачнецца супольнай малітвай Літургіі гадзін, якую ўзначаліць кардынал Анджэла Дэ Данаціс, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Потым голас возьме сам Святы Айцец.

На працягу некалькіх апошніх месяцаў мінулага года Францішак сустракаўся са святарамі, якія працуюць у розных частках Рыму: 28 верасня ён наведаў парафію Санта-Марыя-Дэла-Салютэ, дзе сустрэўся з духавенствам заходняга сектара дыяцэзіі, 16 лістапада – парафію Санта-Марыя-Мадрэ-Дэль-Оспіталіта ва ўсходнім сектары, а 21 снежня – парафію святога Грыгорыя зноў у заходняй частцы Рымскай дыяцэзіі.
 

08 студзеня 2024, 12:58