Пантыфік: маліцца за хворых і людзей, якія пакутуюць ад вайны
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Сёння, ва ўспамін Маці Божай Лурдскай, адзначаецца Сусветны дзень хворага, які сёлета звяртае ўвагу на важнасць адносін у хваробе. Першае, што нам патрэбна, калі мы хворыя – гэта блізкасць блізкіх людзей, медыцынскіх работнікаў, а ў нашых сэрцах – блізкасць Бога. Мы ўсе пакліканы быць побач з церпячымі, адведваць хворых, як вучыць нас Езус у Евангеллі. Вось чаму сёння я хачу выказаць сваю блізкасць і блізкасць усяго Касцёла да ўсіх хворых і уразлівых людзей. Не будзем забывацца пра стыль Бога: блізкасць, спачуванне і пяшчота. Але ў гэты дзень, браты і сёстры, мы не можам ігнараваць той факт, што сёння шмат людзей пазбаўлены права на клопат, а значыць, і права на жыццё! Я думаю пра тых, хто жыве ў крайняй галечы; але я таксама думаю пра зоны ваенных дзеянняў: там кожны дзень парушаюцца асноўныя правы чалавека! Гэта недапушчальна. Молімся за змучаную Украіну, за Палесціну, молімся за М’янму і за ўсе змучаныя вайной народы”, - заахвоціў Святы Айцец.