Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Танзаніі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Затым палітык сустрэлася з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
“Падчас шчырых дыскусій у Дзяржсакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Танзаніяй. У прыватнасці, была нагадана важнасць ролі, якую Каталіцкі Касцёл грае ў краіне на карысць насельніцтва, асабліва ў сферы дабрачыннасці, адукацыі і аховы здароўя”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Адзначаецца, што ў ходзе размоў бакі засяродзіліся на пытаннях, звязаных з сацыяльным кантэкстам ў Танзаніі, і на праблемах, на якія павінна адказаць краіна. Акрамя таго, адбыўся абмен меркаваннямі аб рэгіянальнай сітуацыі і міжнародных справах. Выказвалася пажаданне яшчэ большых намаганняў, накіраваных на садзейнічанне міру.