Францішак прыняў новага прыёра Тэзэ
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас аўдыенцыі госць падзякаваў Папу за яго служэнне ў якасці Біскупа Рыма і падзяліўся глыбокай удзячнасцю многіх хрысціян з розных Цэркваў за рымскую сустрэчу Божага народа Together 30 верасня 2023 года, а ў прыватнасці за заключнае благаслаўленне, якое Святы Айцец даў разам з дваццаццю лідарамі розных Цэркваў.
Гаворка ішла і пра Еўрапейскую сустрэчу моладзі ў Любляне, якая праходзіла ў канцы снежня 2023 года, і падрыхтоўку да сустрэчы ў эстонскім Таліне, у снежні 2024 года.
Перад тым, як прыехаць у Рым, прыёр Супольнасці Тэзэ разам з двума іншымі братамі прыняў удзел у экуменічным калёквіуме ў Асізі на тэму Дзень стварэння – таямніца стварэння, дзе выступіў падчас першай дыскусіі пад назвай Экуменічны Кайрос – урадлівая глеба для дня стварэння.