Падчас папскай аўдыенцыі для брата Мэцью, прыёра Супольнасці Тэзэ Падчас папскай аўдыенцыі для брата Мэцью, прыёра Супольнасці Тэзэ  

Францішак прыняў новага прыёра Тэзэ

18 сакавіка 2024 года брат Мэцью быў прыняты на прыватнай аўдыенцыі Францішкам. Гэта была іх першая сустрэча пасля таго, як 2 снежня 2023 года ён стаў прыёрам Супольнасці Тэзэ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас аўдыенцыі госць падзякаваў Папу за яго служэнне ў якасці Біскупа Рыма і падзяліўся глыбокай удзячнасцю многіх хрысціян з розных Цэркваў за рымскую сустрэчу Божага народа Together 30 верасня 2023 года, а ў прыватнасці за заключнае благаслаўленне, якое Святы Айцец даў разам з дваццаццю лідарамі розных Цэркваў.

Гаворка ішла і пра Еўрапейскую сустрэчу моладзі ў Любляне, якая праходзіла ў канцы снежня 2023 года, і падрыхтоўку да сустрэчы ў эстонскім Таліне, у снежні 2024 года.

Перад тым, як прыехаць у Рым, прыёр Супольнасці Тэзэ разам з двума іншымі братамі прыняў удзел у экуменічным калёквіуме ў Асізі на тэму Дзень стварэння – таямніца стварэння, дзе выступіў падчас першай дыскусіі пад назвай Экуменічны Кайрос – урадлівая глеба для дня стварэння.
 

21 сакавіка 2024, 11:03