Канцлер Германіі з візітам у Ватыкане

2 сакавіка 2024 года Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі у ватыканскім Апостальскім палацы Канцлера Федэратыўнай Рэспублікі Германія Олафа Шольца.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, намеснік Сакратара па адносінах з дзяржавамі.

Падчас шчырых дыскусій у Дзяржсакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі і плённым супрацоўніцтвам, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Германіяй, адзначана важнасць хрысціянскай веры ў нямецкім грамадстве. Бакі засяродзіліся на некаторых пытаннях, якія ўяўляюць агульны інтарэс, сярод якіх феномен міграцыі.

Асаблівая ўвага была нададзена канфліктам ва Украіне, у Ізраілі і Палестыне, а таксама, вынікаючай з гэтага, прыхільнасці міру ў няспынным пошуку дыпламатычнага рашэння, якое прывяло б да як мага хутчэйшага спынення баявых дзеянняў, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

У ходзе традыцыйнага абмену падарункамі Францішак уручыў Олафу Шольцу бронзавую кампазіцыю пад назвай Сацыяльная любоў, некалькі выданняў сваіх дакументаў, у тым ліку сёлетняе пасланне на Сусветны дзень міру. Канцлер Германіі падарыў Папу афіцыйны мяч Чэмпіянату Еўропы па футболе, які летам 2024 года пройдзе ў гэтай краіне, а таксама белую фарфоравую статуэтку мядзьведзя з выявай герба ФРГ.
 

02 сакавіка 2024, 13:29