Пантыфік узначаліў велікодную Імшу на плошчы святога Пятра
31 сакавіка 2024 года на ватыканскай плошчы перад базілікай святога Пятра прайшла ўрачыстая велікодная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў Папа Францішак.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Разам з Пантыфікам Святую Імшу цэлебравалі 34 кардынала, 18 біскупаў і 300 святароў. У святочнай літургіі прынялі ўдзел 30 тысяч рымлян і пілігрымаў з усяго свету. Іх колькасць паступова падвоілася і дасягнула каля 60 тысяч чалавек падчас папскага благаслаўлення Urbi et Orbi і велікоднага паслання, якое Францішак прамовіў з цэнтральнай лоджыі базілікі.
З нагоды Вялікадня ватыканская плошча ператварылася ў рознакаляровы сад з тысячамі прыгожых кветак і раслін з Нідэрландаў.
Пасля Імшы Францішак здзейсніў доўгі аб’езд пілігрымаў на папамабілі, радасна вітаючы і благаслаўляючы ўсіх сабраных на плошчы святога Пятра і на вуліцах горада.
31 сакавіка 2024, 13:39