Папа сустрэўся з бацькамі, якія страцілі дачок на вайне ў Святой Зямлі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Перад агульнай аўдыенцыяй Пантыфік прыватна сустрэўся з Басамам Арамінам і Рамі Эльханам, яўрэем і арабам, якія страцілі дачок у выніку канфлікту паміж Ізраілем і Палесцінай. Іх суправаджаў дырэктар Ватыканскага выдавецтва Ларэнца Фацыні.
“Сёння, на гэтай аўдыенцыі, прысутнічаюць два чалавекі, два бацькі, ізраільцянін і араб. Яны страцілі сваіх дачок на гэтай вайне, але яны сябры. Яны глядзяць не на варожасць вайны, а на сяброўства двух блізкіх людзей, якія прайшлі праз тое самае ўкрыжаванне. Давайце падумаем пра гэта цудоўнае сведчанне двух людзей, якія пацярпелі ад вайны ў Святой Зямлі праз страту сваіх дачок. Дарагія браты, дзякую за ваша сведчанне”, - сказаў Францішак.
Пантыфік заклікаў вернікаў працягваць маліцца за мір. “Няхай Пан падорыць мір змучанай Украіне, якая моцна пакутуе ад бамбардзіровак, а таксама Ізраілю і Палесціне: няхай наступіць мір на Святой Зямлі”, - пажадаў Папа, заклікаючы вернікаў таксама адкрыць сэрцы на любоў Хрыста і праяўляць вялікую цярплівасць на бліжніх.