Папа ўдзяляе сакрамэнт споведзі. Архіўнае фота Папа ўдзяляе сакрамэнт споведзі. Архіўнае фота 

Святы Айцец далучыцца да акцыі 24 гадзіны для Пана

8-9 сакавіка 2024 года адбудзецца агульнакасцёльная велікапосная ініцыятыва 24 гадзіны для Пана. Яе дэвізам стануць словы з Паслання да Рымлянаў: “Хадзіць у абноўленым жыцці” (Рым 6, 4).

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Мерапрыемства будзе праводзіцца ў адзінаццаты раз. Яно прадугледжвае 24-гадзінную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў спалучэнні з магчымасцю споведзі. Для гэтага дзверы некаторых касцёлаў у розных дыяцэзіях свету не будуць закрывацца нават уначы.

Святы Айцец прымеў удзел у ініцыятыве, наведаўшы рымскую парафію святога Пія V у раёне Аўрэліа недалёка ад Ватыкана. Там ён узначаліць святую Імшу, перад якой паспавядае некалькі вернікаў.

Звычай наведваць парафіяльныя супольнасці ў рамках акцыі 24 гадзіны для Пана Францішак увёў у мінулым годзе, наведаўшы парафію Маці Божай Ласкавай у рымскім раёне Трыанфале.

“Адчыненыя дзверы касцёлаў з’яўляюцца сімвалам міласэрнай любові Бога. Для падрыхтоўкі да акцыі 24 гадзіны для Пана Дыкастэрыя па справах евангелізацыі выдала душпастырскі дапаможнік, які ўтрымлівае тэксты асабістых малітваў і парады для правядзення ініцыятывы ў супольнасці”, - гаворыцца ў паведамленні гэтага ватыканскага ведамства, якое заклікае парафіі і дыяцэзіі ва ўсім свеце далучыцца да акцыі. Дапаможнік даступны на сайце Дыкастэрыі па справах евангелізацыі на англійскай, італьянскай, іспанскай, партугальскай, французскай і польскай мовах.
 

04 сакавіка 2024, 12:02