Пасяджэнне Рады кардыналаў. Люты 2024 года Пасяджэнне Рады кардыналаў. Люты 2024 года  (Vatican Media)

Францішак узначаліў пасяджэнне кардыналаў-дарадчыкаў

15 красавіка 2025 года пачалася веснавая сесія Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Яна праходзіць у Ватыкане ў прысутнасці Папы Францішка.

Аляксандр Амяльчэня - Vatiacan News

На мінулай сустрэчы, якая мела месца 5-7 лютага 2024 года, папскія кансультанты разважалі аб ролі жанчын у Касцёле. У абмеркаванні тэмы бралі ўдзел сястра Лінда Почар, выкладчыца хрысталогіі і марыялогіі на Папскім факультэце педагагічных навук Auxilium у Рыме; Джуліва дзі Берардзіна, кансэкраваная свецкая верніца з дыяцэзіі Верона, выкладчыца і кіраўніца курсаў духоўнасці і духоўных практыкаванняў; Джо Бэйлі Уэлс, епіскап Англіканскай Царквы і намесніца Генеральнага сакратара Англіканскай супольнасці.

Прайшла дыскусія аб бягучых сінадальных працэсах у кантэксце ўсяго Касцёла. Адной з важных тэм стала евангелізацыя. Кардыналы пачулі даклады прапрэфектаў Дыкастэрыі па справах евангелізацыі, арцыбіскупа Рына Фізікелы і кардынала Луіса Антоніа Тагле. Абмяркоўваліся і іншыя актуальныя тэмы.
 

15 красавіка 2024, 13:54