Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак здзейсніць падарожжа ў Азію і Акіянію

На пачатку верасня Святы Айцец здзейсніць падарожжа адразу на два кантыненты: у Азію і Акіянію. У рамках пілігрымкі Пантыфік наведае чатыры краіны.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Прымаючы запрашэнне адпаведных кіраўнікоў дзяржаў і касцёльных уладаў, з 2 па 13 верасня Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Інданезію, Папуа-Новую Гвінею, Усходні Тымор і Сінгапур”, - паведаміла 12 красавіка 2024 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

З 3 па 6 верасня Пантыфік будзе знаходзіцца ў Джакарце ў Інданезіі, з 6 па 9 верасня – у Порт-Морсбі і Ванімо ў Папуа-Новай Гвінеі, з 9 па 11 верасня – у Дзілі ва Уходнім Тыморы, а з 11 па 13 верасня – у Сінгапуры. Праграма падарожжа будзе апублікавана ў бліжэйшы час.
 

12 красавіка 2024, 12:00