Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (REUTERS)

Францішак прыме ўдзел у сесіі G7 па штучным інтэлекце

Папа прыме ўдзел у сесіі G7, якая пройдзе пад кіраўніцтвам Італіі з 13 па 15 чэрвеня 2024 года ў Борга-Эньяцыа, у рэгіёне Апулія. Гэта пацвердзіла Зала Друку Святога Пасада пасля заявы італьянскай прэм’ер-міністр Джорджыі Мелоні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У відэароліку палітык удакладніла, што Францішак выступіць на сесіі, прысвечанай штучнаму інтэлекту, адкрытай для краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз. "Упершыню Пантыфік выступіць на саміце групы, у якім удзельнічаюць у тым ліку ЗША, Канада, Францыя, Вялікабрытанія, Германія і Японія", - звярнула ўвагу яна.

“Шчыра дзякую Святому Айцу за прыняцце запрашэння Італіі. Яго прысутнасць павышае прэстыж нашай краіны і ўсёй Вялікай сямёркі”, - звярнулася Мелоні, падкрэсліваючы, што італьянскі ўрад мае намер узмацніць уклад Святога Пасада ў праблемлематыку штучнага інтэлекту, у прыватнасці, у рамках Рымскага закліку да этыкі штучнага інтэлекту, на шляху, “які вядзе да канкрэтнага прымянення канцэпцыі алгарэтыкі – этыкі ў падыходзе да алгарытмаў”.

“Я пераканана, - дадала яна, - што прысутнасць Папы зробіць вырашальны ўклад у вызначэнне нарматыўнай, этычнай і культурнай базы для штучнага інтэлекту, таму што на гэтай тэрыторыі, у сучаснасці і будучыні згаданай тэхналогіі, наша здольнасць, здольнасць міжнароднай супольнасці зрабіць тое, пра што іншы Папа, святы Ян Павел II, нагадаў у сваёй знакамітай прамове ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 2 кастрычніка 1979 года, будзе зноў вымеранай: палітычная, нацыянальная і міжнародная дзейнасць зыходзіць ад чалавека, ажыццяўляецца праз чалавека і для чалавека”.

Штучны інтэлект, заўважыла італьянскі прэм’ер, "стане найвялікшым антрапалагічным выклікам гэтай эпохі". Гаворка ідзе пра "тэхналогію, якая можа ствараць вялікія магчымасці, але якая таксама нясе з сабой велізарныя рызыкі, а таксама непазбежна ўплывае на глабальны баланс".

“Наша абавязацельства, - падкрэсліла Мелоні, - заключаецца ў распрацоўцы механізмаў кіравання, каб гарантаваць, што штучны інтэлект будзе арыентаваны на чалавека і кантраляваны чалавекам – каб чалавек знаходзіўся ў цэнтры ўвагі і быў яго канчатковай мэтай”.
 

27 красавіка 2024, 10:51