Пантыфік: гістарычная спадчына кажа пра памкненні і веру людзей

13 красавіка 2024 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю іспанскай асацыяцыі Група гарадоў сусветнай спадчыны чалавецтва (Grupo Ciudades Patrimonio de la Humanidad).

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік урычыў сваім гасцям тэкст прамовы, у якой падкрэсліў, што “Горад” Ватыкан, “таксама захоўвае багатую спадчыну, ахоўнікамі якой мы з’яўляемся”. “Гэта вялікая адказнасць, але таксама цудоўнае пакліканне”, - дадаў Святы Айцец.

“У гэтым сэнсе я лічу, што наша цікавасць да спадчыны не можа абмяжоўвацца мастацка-культурнай сферай, а павінна мець больш шырокую перспектыву, ахопліваючы цэласнасць чалавека, які атрымлівае гэту спадчыну, і народаў, якія перадалі яе нам. Гістарычныя сітуацыі – з іх святлом і ценямі – распавядаюць нам пра рэальных людзей, пра сапраўдныя пачуцці, якія павінны стаць для нас жыццёвымі ўрокамі, а не музейнымі экспанатамі”, - перакананы Францішак.

Папа адзначыў, што гаворка ідзе пра цяжкасці і памкненні людзей, якія на працягу доўгага часу будавалі свае гарады, пра ўзаемаўзбагачэнне культур і цывілізацый, якія змянялі адна адну, а таксама пра веру ў Бога, якая прымушала іх сэрцы біцца з запалам.

“Я прашу Пана, каб разам з прыгажосцю вашых гарадоў, адарыў вас ласкай перадачы веры, надзеі і любові вашага народа. Няхай сузіранне разнастайных помнікаў дазволіць мясцовых жыхарам і турыстам задумацца аб разважлівасці і сіле, якія зрабілі іх стварэнне магчымымі”, - сказаў Пантыфік, заклікаючы звяртацца да мінулага і да будучыні, каб заўсёды трымаць руку на пульсе сучаснасці, якое кожны дзень ставіць перад намі пытанні.
 

13 красавіка 2024, 11:13