Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік у Дзень Зямлі: быць будаўнікамі супольнага дома

Папа нагадаў пра важнасць намаганняў на карысць аховы навакольнага асяроддзя і міру. 22 красавіка 2024 года ён скіраваў кароткае паведамленне з нагоды Дня Зямлі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Наша пакаленне пакінула ў спадчыну мноства багаццяў, але мы не здолелі захаваць планету і не захоўваем мір. Мы пакліканы стаць рамеснікамі і будаўнікамі супольнага дома, Зямлі, якая “ператвараецца ў руіны”, - напісаў Пантыфік у сацыяльнай сетцы Х, суправадзіўшы сваё паведамленне хэштэгам #EarthDay.

Дзень Зямлі адзначаецца з 1970 года. Гэта традыцыя ўзнікла ў ЗША і паступова пашырылася на ўвесь свет. У 2009 годзе яна набыла міжнароднае прызнанне з боку Генеральнай Асамблеі ААН, якая пастанавіла адзначаць 22 красавіка Міжнародны дзень Маці-Зямлі. Ініцыятыва мае на мэце прыцягнуць увагу да праблем навакольнага асяроддзя і крохкасці экасістэмы нашай планеты.
 

22 красавіка 2024, 12:30