Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, per coro maschile e orchestra
Расклад Падкасты
Наступствы расійскага ракетнага ўдара па электрастанцыі ва Украіне Наступствы расійскага ракетнага ўдара па электрастанцыі ва Украіне 

Папа моліцца за народы Украіны, Святой Зямлі і Казахстана

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 10 красавіка 2024 года ў Ватыкане, Пантыфік згадаў пра вайну ва Украіне, у Палесціне і Ізраілі, а таксама пра паводку ў Казахстане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Вітаючы групы пілігрымаў, прысутныя на плошчы святога Пятра, Францішак па традыцыі звярнуўся да моладзі, хворых, пажылых і маладажонаў. Ён пажадаў, каб у іх сэрцах “узрастала суцяшальнае велікоднае святло, якое запрашае ўмацаваць веру і надзею на Езуса, урыжаванага і ўваскрослага”.

“Мае думкі таксама скіроўваюцца да змучанай Украіны, да Палесціны і Ізраіля. Няхай Пан адорыць нас мірам. Паўсюль ідзе вайна! Давайце не будзем забываць пра М’янму. Папросім Пана аб міры і не будзем забываць пра братоў і сясцёр, якія пакутуюць у тых месцах, дзе ідзе вайна. Будзем маліцца за мір разам і заўсёды”, - заахвоціў Папа.

Пантыфік таксама выказаў духоўную блізкасць насельніцтву Казахстана, дзе вялікая паводка абрынулася на многія рэгіёны краіны і прывяла да эвакуацыі тысяч людзей. “Заклікаю да малітвы за ўсіх, хто пакутуе ад наступстваў гэтага стыхійнага бедства. Таксама ў цяжкія часы давайце будзем памятаць пра радасць Уваскрослага Хрыста, таму прашу аб міласэрнай любові Бога, нашага Айца, для вас і вашых сем’яў”, - дадаў Святы Айцец.
 

10 красавіка 2024, 10:26
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031