Святы Айцец сустрэўся з сваякамі закладнікаў ХАМАСа
Францішак прыняў групу сваякоў закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ХАМАСам. Пра гэта паведаміла 8 красавіка 2024 года Зала Друку Святога Пасада.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Захоп закладнікаў адбыўся ў рамках раптоўнай атакі на Ізраіль, здзейсненай тэрарыстычнай арганізацыяй ХАМАС раніцай 7 кастрычніка 2023 года, у святочны дзень Шміні Ацэрэт. У многіх паселішчах і кібуцах вакол сектара Газа, а таксама на музычным фестывалі каля Рэіма мела месца сапраўдная разня.
Тэрарысты захапілі 253 закладнікі, некаторыя з якіх – ваенныя, а большасць – грамадзянскія асобы, некаторыя з якіх замежнікі. Яны ўтрымліваюцца ў розных месцах у сектары Газа.
Частка закладнікаў была вызвалена ў рамках здзелкі Ізраіля і ХАМАСа, некалькіх змаглі вызваліць ізраільскія войскі.
08 красавіка 2024, 14:54