Францішак у веронскай турме: заўсёды ёсць надзея на будучыню

Турма павінна быць месцам вялікай чалавечнасці, у якой прысутнічае аблічча Хрыста, аблічча Бога міласэрнасці і прабачэння, - заўважыў Папа, сустракаючыся 18 мая 2024 года з зняволенымі і персаналам веронскай турмы Манторыё (Montorio).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Мы ведаем сітуацыю ў турмах, якія часта перапоўненыя, што прыводзіць да напружання і стомленасці. Вось чаму я хачу сказаць вам, што я побач з вамі, Мы ведаем сітуацыю з турмамі, часта перапоўненымі, з вынікаючымі адсюль напружанасцю і цяжкасцямі. Таму я хачу сказаць вам, што я блізкі да вас, і зноў звяртаюся з заклікам, асабліва да тых, хто можа дзейнічаць у гэтай галіне, працягваць працаваць над паляпшэннем турэмнага жыцця”, - сказаў Францішак.

Ён спаслаўся на выпадкі самагубства ў веронскай турме. “Гэта жудасны ўчынак, да якога можа прывесці толькі невыносны адчай і боль. Таму, далучаючыся да малітвы з сем’ямі і ўсімі вамі, хачу запрасіць вас не паддавацца расчараванню. Жыццё заўсёды вартае таго, каб жыць, і заўсёды ёсць надзея на будучыню, нават калі здаецца, што ўсё згасае”, - звярнуўся Паныфік, запрашаючы вязняў памятаць пра Бога, “Які ніколі не пакідае чалавека, і Які сапраўды ўмее слухаць, радавацца і плакаць разам з намі”.

“Мы ўсе патрэбны адно аднаму, і ўсе мы маем права спадзявацца, па-за любой гісторыяй і любымі памылкамі або няўдачамі”, - адзначыў Святы Айцец.

“Праз некалькі месяцаў распачнецца Святы Год: год навяртання, аднаўлення і вызвалення для ўсяго Касцёла; год міласэрнасці, калі трэба адкласці цяжар мінулага і аднавіць парыў да будучыні; калі трэба святкаваць магчымасць перамен, быць і, дзе неабходна, вярнуцца да таго, каб заставацца па-сапраўднаму сабой, аддаючы лепшае”, - заўважыў Папа.

Францішак нагадаў вязням і пенітэнцыярнаму персаналу, што “любоў аб'ядноўвае нас за межамі любой адлегласці” і паабяцаў ім сваю малітву.
 

18 мая 2024, 13:07