Францішак сустрэўся з Каралём Іарданіі
Марыя Валодзіна - Vatican News
Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, падчас сустрэчы, якая доўжылася 20 хвілін, адбыўся "вельмі сардэчны дыялог". Пасля прывітанняў і размовы паміж бакамі адбыўся традыцыйны абмен падарункамі.
Святы Айцец падарыў Каралю Іарданіі мазаіку з выявай плошчы святога Пятра, а таксама некаторыя дакументы, выдадзеныя ў перыяд яго пантыфікату, у тым ліку пасланне на Сусветны дзень міру – 2024. Кароль Абдала II уручыў Пантыфіку металічную скульптуру, выкананую з арабскіх літар.
Францішак і Кароль Іарданіі знаёмыя з самага пачатку пантыфікату Святога Айца. Іх першая сустрэча адбылася ў 2014 годзе падчас апостальскага падарожжа Папы ў Святую Зямлю, у рамках якога ён наведаў сталіцу Іарданіі, Аман.