Папа: Святы Пасад гатовы прыкласці ўсе намаганні для абмену палоннымі
Марыя Валодзіна - Vatican News
“Дарагія браты і сёстры! У той час, калі мы святкуем Унебаўшэсце Уваскрослага Пана, Які дае нам свабоду і хоча, каб мы былі свабоднымі, я зноў заклікаю да агульнага абмену ўсімі палоннымі паміж Расіяй і Украінай, запэўніваючы ў гатоўнасці Святога Пасада спрыяць любым намаганням у гэтым кірунку, асабліва ў дачыненні да цяжкапараненых і хворых. Мы працягваем маліцца за мір ва Украіне, у Палесціне, у Ізраілі, у М'янме. Молімся за мір", - заклікаў Францішак.
“Сёння адзначаецца Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі на тэму Штучны інтэлект і мудрасць сэрца. “Толькі здабываючы мудрасць сэрца, мы можам інтэрпрэтаваць выклікі нашага часу і зноў адкрыць шлях да цалкам чалавечай камунікацыі. Дзякую за працу ўсім работнікам сферы камунікацыі!"- сказаў Святы Айцец.
Папа нагадаў, што ў другую нядзелю мая “ў многіх краінах адзначаецца Дзень маці. Мы з удзячнасцю ўзгадваем усіх маці, а таксама молімся за тых маці, якія адышлі ў неба. Мы даручаем маці абароне Марыі, нашай нябеснай Маці”, - сказаў Францішак.