Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: Божы народ павінен быць на перадавой дапамогі бедным

Францішак скіраваў пасланне да кардынала Майкла Чэрнага, старшыні Фонда імя Яна Паўла ІІ для дапамогі краінам рэгіёна Сахель, з нагоды 40-годдзя гэтай арганізацыі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Божы народ павінен быць на перадавой, заўсёды і паўсюль, каб адказаць на нямы крык шматлікіх бедных свету, асабліва ў рэгіёне Сахель, каб даць ім голас, каб абараняць іх і салідарызавацца з імі перад абліччам вялікай крывадушнасці і многіх няспоўненых абяцанняў”, - напісаў Пантыфік.

Папа выказаў сваю заклапочанасць тым фактам, што “краіны гэтай часткі заходняй Афрыкі ўсё яшчэ перажываюць крызіс, які ўсё больш і больш пагражае міру, стабільнасці, бяспецы і развіццю”. Гэтыя феномены, “звязаны з тэрарызмам, эканамічнай беднасцю, кліматычнымі зменамі”, і “абцяжарваюць уразлівасць краін і беднасць грамадзян, з далейшай міграцыяй моладзі”, - заўважыў Францішак, дадаючы, што гэты кантэкст робіць усё асабліва неабходнай працу Фонда, які пакліканы працаваць на карысць бяспекі, справядлівасці і міру.

“Больш няма часу чакаць, мы павінны дзейнічаць!”, - напісаў Папа, падкрэсліваючы, што “ніхто не можа адмаўляць у фундаментальным праве кожнага чалавека на годнае жыццё і поўны росквіт”.
 

11 мая 2024, 07:44