Пантыфік: маліцца аб дары міру для Украіны і Блізкага Усходу
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Я заклікаю ўсіх прасіць аб заступніцтве Марыі, каб Пан адарыў мірам увесь свет, асабліва дарагія і змучаныя Украіну, Палесціну, Ізраіль і М’янму. Асабліва давяраю нашай Маці моладзь, хворых, пажылых людзей і маладажонаў, якія сёння прысутнічаюць тут, і заклікаю ўсіх на працягу мая адкрыць каштоўнасць малітвы святога Ружанца”, - сказаў Папа.
Вітаючы пілігрымаў з Польшчы, Пантыфік згадаў пра літургічны ўспамін святога Станіслава, біскупа і мучаніка, нябеснага заступніка гэтай краіны. “Святы Ян Павел ІІ пісаў пра яго, што з нябёсаў гэты святы заўсёды падзяляў пакуты і надзею вашага народа, дапамагаючы яму выжыць, асабліва ў часы Другой сусветнай вайны. Няхай жа заступніцтва святога Станіслава і сёння прынясе дар міру Еўропе і ўсяму свету, асабліва Украіне і Блізкаму Усходу”, - пажадаў Францішак.