Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік здзейсніць падарожжа ў Люксембург і Бельгію

26-29 верасня 2024 года Францішак адправіцца ў падарожжа ў Бельгію і Люксембург. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

"Прымаючы запрашэнне кіраўнікоў дзяржаў і адпаведных касцёльных уладаў, Яго Святасць Папа Францішак здзейсніць апостальскае падарожжа ў Люксембург 26 верасня, і ў Бельгію, з 26 па 29 верасня, дзе наведае Брусель, Лёвен і Лювэн-Ла-Неў. Праграма падарожжа будзе апублікавана своечасова”, - паведаміла 20 мая 2024 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Свой візіт у Бельгію Папа анансаваў у інтэрв'ю мексіканскай тэлекампаніі N+, якое выйшла ў эфір 13 снежня 2023 года.

Нагадаем, што на верасень запланавана яшчэ адно апостальскае падарожжа Францішка. З 3 па 13 верасня ён наведае Інданезію, Папуа-Новую Гвінею, Усходні Тымор і Сінгапур.

 

20 мая 2024, 12:57