Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Папа: маліцца за мір у свеце і дапамагчы ахвярам паводкі ў Афганістане

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 15 мая 2024 года ў Ватыкане, Папа заклікаў вернікаў маліцца за народы, змучаныя вайной, і выказаў салідарнасць з насельніцтвам Афганістана.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Давайце будзем маліцца за мір: не будзем забываць пра змучаную Украіну, пра Палесціну, Ізраіль, М’янму. Будзем маліцца мір, за ўсе народы, якія пакутуюць ад вайны. Усе разам, з шчырым сэрцам, памолімся, каб наступіў канчатковы мір і не было ніякіх войнаў, бо вайна – гэта заўсёды паражэнне, заўсёды!”, - падкрэсліў Пантыфік.

Святы Айцец скіраваў свае думкі таксама да насельніцтва Афганістана, якое цяжка пацярпела ад моцнай паводкі, што забрала жыцці вялікай колькасці людзей, у тым ліку дзяцей, і працягвае выклікаць разбурэнні шматлікіх дамоў. “Я малюся за ахвяр, асабліва за дзяцей і іх сем’і, і заклікаю міжнародную супольнасць неадкладна аказаць дапамогу і неабходную падтрымку для абароны найбольш уразлівых”, - сказаў Папа.
 

15 мая 2024, 10:25