Папа заклікаў маліцца за мір і прывітаў першакамунійных дзяцей
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Давайце не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая шмат пакутуе. Не будзем забываць пра Палесціну, Ізраіль: няхай спыніцца гэта вайна. Давайце не будзем забываць пра М’янму і мноства іншых краін, якія знаходзяцца ў стане вайны. Браты і сёстры, трэба маліцца за мір у гэты перыяд сусветнай вайны”, - падкрэсліў Пантыфік.
Звяртаючыся да пілігрымаў з Польшчы, Папа заўважыў што май – гэта месяц, калі дзеці традыцыйна прымаюць Першую святую Камунію. “Я вітаю ўсіх дзяцей, якія перажываюць гэтую важную сустрэчу з Езусам, і заклікаю іх у гэты радасны час звярнуць увагу на патрэбы сваіх аднагодкаў, якія пакутуюць, ахвяр вайны, голаду і галечы. Няхай Марыя навучыць нас пакорнаму служэнню, якое з’яўляецца крыніцай міру ў свеце і ў Касцёле”, - дадаў Святы Айцец.