Прэзідэнт Дамініканы з візітам у Ватыкане

27 мая 2024 года Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі Луіса Радольфа Абінадэра Карону.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Затым палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас шчырых перамоў у Дзяржсакратарыяце было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі і імкненне іх далейшага ўмацавання. Затым бакі засяродзіліся на каштоўным укладзе Касцёла ў развіццё краіны, асабліва ў сферы адукацыі і дабрачыннасці.

У ходзе размоў закраналіся некаторыя тэмы, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, такія як міграцыя і рэгіянальная сітуацыя. Былі пацверджаны ўзаемныя абавязацельствы па садзейнічанні агульнаму дабру дамініканскага народа.
 

27 мая 2024, 12:25