Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты

Regina caeli: слухаць Духа Святога і быць пакорлівымі Яго голасу

Папа заахвоціў вернікаў кожны дзень чытаць і разважаць над Словам Божым. 19 мая 2024 года ён узначаліў малітву Regina caeli. Дзясяткі тысяч вернікаў сабраліся на плошчы святога Пятра ў Ватыкане ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Езус у Евангеллі абяцае нам, што Дух Святы раскажа нам “усё, што пачуў”, - звярнуў увагу Францішак. “Гэта словы, якія выказваюць цудоўныя пачуцці, такія як любоў, удзячнасць, давер, міласэрнасць. Словы, якія дазваляюць нам пазнаць прыгожыя, ясныя, канкрэтныя і трывалыя адносіны, якімі з’яўляецца вечная любоў Бога. Словы, якія Айцец і Сын адрасуюць адно аднаму. Гэта перамяняльныя словы любові, якія Дух Святы паўтарае ў нас і якія прыносяць нам карысць, калі мы іх слухаем, таму што прымушаюць нараджацца і расці ў нашых сэрцах тыя ж пачуцці і тыя ж намеры”, - сказаў Пантыфік. Таму важна, адзначыў ён, каб мы кожны дзень сілкаваліся імі, чытаючы фрагмент Евангелля, выкарыстоўваючы кароткія зручныя моманты на працягу дня.

Папа нагадаў словы паэта, ксяндза Клементэ Марыя Рэбора, які, кажучы пра сваё навяртанне, пісаў: “Гэтае Слова заглушыла маю балбатню!” “Неабходна слухаць слова, каб заглушыць плёткі. Такім чынам мы можам вызваліць у сабе месца для голасу Духа Святога. А таксама падчас адарацыі і малітвы, асабліва простай і ціхай. І, нарэшце, кажучы адзін аднаму добрыя словы, становячыся адзін для аднаго рэхам салодкага голасу Суцяшыцеля”, - параіў Святы Айцец.

Ён падкрэсліў, што “чытаць Евангелле і разважаць над ім, маліцца ў цішыні, прамаўляць добрыя словы – гэта не складаныя рэчы – мы ўсе можам гэта рабіць”. Ён заклікаў вернікаў слухаць Духа Святога і быць пакорлівымі Яго голасу.
 

19 мая 2024, 12:50

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031