Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Зачыненае акно Апостальскага палацу – Папа ў бальніцы Зачыненае акно Апостальскага палацу – Папа ў бальніцы  (AFP or licensors)

Папа звярнуўся да творцаў і пілігрымаў са шпіталя

Францішак, які працягвае лячэнне ад бранхіту ў клініцы Джэмэлі, падзяліўся разважаннем пра ролю мастацтва ў яднанні народаў і будаванні міру, падзякаваўшы за малітоўную падтрымку.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

16 лютага 2025 года ў Ватыкане адбылася Эўхарыстыя з удзелам дзеячаў мастацтва і культуры, якія прыбылі з розных куткоў свету для ўдзелу ў юбілейных днях. У сваім разважанні, распаўсюджаным Залай Друку Апостальскай Сталіцы, Папа выказаў удзячнасць Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі за падрыхтоўку мерапрыемстваў.

"Гэтая сустрэча нагадвае нам пра важнасць мастацтва як універсальнай мовы, якая распаўсюджвае прыгажосць і яднае народы, спрыяючы стварэнню гармоніі ў свеце і прымушаючы змоўкнуць усе крыкі вайны", - падкрэсліў Святы Айцец у сваім пасланні.

Пантыфік асабліва прывітаў пілігрымаў з Пармскай дыяцэзіі, якія прыбылі ў Рым на дыяцэзіяльную пілігрымку на чале са сваім біскупам.

Папа падзяліўся, што па-ранейшаму мае патрэбу ў лячэнні ад бранхіту, і выказаў шчырую падзяку медыкам і медыцынскаму персаналу клінікі за іх клопат і адданую працу. "Яны выконваюць каштоўную і вельмі цяжкую працу, падтрымаем іх малітвай!", - заклікаў Святы Айцец.

Францішак таксама заахвоціў вернікаў працягваць маліцца за мір ва Украіне, Палесціне, Ізраілі і на ўсім Блізкім Усходзе, у М'янме, Ківу і Судане.

Завяршаючы сваё пасланне з шпіталя, Папа даверыў усіх заступніцтву Марыі, "Поўнай ласкі", просячы дапамогі, каб усе маглі стаць, як Яна, спевакамі і творцамі той прыгажосці, якая ратуе свет.
 

16 лютага 2025, 12:16

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930