Пажарнікі на развалінах жылога дома ў Харкаве, разбуранага ў выніку расійскай бамбардзіроўкі Пажарнікі на развалінах жылога дома ў Харкаве, разбуранага ў выніку расійскай бамбардзіроўкі  (AFP or licensors)

Пантыфік: працягваць маліцца за мір ва Украіне і Святой Зямлі

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Regina Caeli, якая прайшла 5 мая 2025 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа заклікаў маліцца аб міры ў свеце і запэўніў у духоўнасці блізкасці ахвяр паводкі ў Бразіліі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Прашу вас, давайце будзем працягваць маліцца за змучаную Украіну: яна моцна пакутуе! А таксама за Палесціну і Ізраіль, каб наступіў мір, каб дыялог умацаваўся і прынёс добрыя плёны. Не – вайне, так – дыялогу!”, - сцвердзіў Святы Айцец.

Папа запэўніў у малітве насельніцтва бразільскага штата Рыу-Грандэ-ду-Сул, якое пацярпела ад моцнай паводкі. “Няхай Пан прыме загінулых і суцешыць іх блізкіх і тых, хто быў вымушаны пакінуць свой дом”, - пажадаў Пантыфік.

Францішак прывітаў групы пілігрымаў з розных краін свету, прысутныя на галоўнай ватыканскай плошчы. Асаблівае прывітанне ён скіраваў да новых членаў “гістарычнага і заслужанага корпуса” Папскай швейцарскай гвардыі, якія 6 мая складуць урачыстую прысягу на вернасць Святому Айцу, а таксама іх блізкіх.
 

05 мая 2024, 12:54