Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты

Анёл Панскі: падтрымліваць адзін аднаго на шляху да Езуса

Імкнуцца ўвайсці ў Валадарства Божае і дапамагаць іншым знайсці шлях туды заахвоціў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў 29 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Францішак нагадаў аб тым, што святога Пятра часта адлюстроўваюць з двума вялікімі ключамі ў руцэ, таму што Езус сказаў: "Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага" (Мц 16,19). Гэтыя ключы сімвалізуюць служэнне ўлады, якое Езус даў яму, каб служыў Касцёлу. Бо ўлада – гэта служэнне, а ўлада, якая не з'яўляецца служэннем – гэта дыктатура, заўважыў Папа.

“Але трэба ўпэўніцца, што мы добра разумеем сэнс усяго гэтага. Ключы Пятра – гэта ключы ад Валадарства, якое Езус апісвае не як сейф ці нейкае браніраванае памяшканне, а іншымі вобразамі: як маленькае зярнятка, каштоўная перліна, схаваны скарб, закваска (пар. Мц 13, 1-33). Як штосьці каштоўнае і багатае, але ў той жа час маленькае і непрыкметнае. Каб дасягнуць яго, не трэба запускаць механізмы і замкі, а развіваць такія цноты, як цярпенне, пільнасць, сталасць, пакора, служэнне”, - сказаў Францішак.

Такім чынам, місія, даручаная Пятру Езусам, заключаецца не ў тым, каб зачыніць дзверы дома, дазваляючы ўвайсці туды толькі некаторым абраным гасцям, а ў тым, каб дапамагчы кожнаму знайсці шлях да ўваходу, у вернасці Евангеллю Езуса.

“Пётр будзе рабіць так усё жыццё, да самай пакутніцкай смерці, першым выпрабаваўшы на сабе, не без цяжкасцяў і падзенняў, радасць і свабоду, якія нараджаюцца ад сустрэчы з Панам. Каб расчыніць дзверы Езусу, ён павінен быў навярнуцца першым, зразумець, што ўлада – гэта служэнне, і гэта было нялёгка. Падумайце: неўзабаве пасля таго, як ён сказаў Езусу: "Ты – Хрыстус", Настаўнік быў вымушаны папракнуць яго за тое, што адмаўляўся прыняць прароцтва пра Яго муку і крыжовую смерць (пар. Мц 16, 21-23)”, - нагадаў Францішак.

Пётр атрымаў ключы ад Валадарства Нябеснага не таму, што быў дасканалы, ён – грэшнік, а таму, што быў сціплы і сумленны, і Айцец адарыў яго чыстай верай (пар. Мц 16, 17). Таму, спадзеючыся на ласку Божую, ён мог падтрымліваць і ўмацоўваць і сваіх братоў (пар. Лк 22, 32).

Папа заклікаў спытаць сябе: Ці культывую я жаданне ўвайсці, з Божай ласкай, у Яго Валадарства і быць, з Яго дапамогай, гасцінным вартаўніком для іншых? Дзеля гэтага, ці дазваляю я Езусу і Яго Духу, які жыве ўва мне, "шліфаваць", змякчаць і ляпіць сябе?

“Няхай Марыя, уладарка апосталаў, і святыя Пётр і Павел сваёй малітвай дапамогуць нам суправаджаць і падтрымліваць адзін аднаго на шляху да Пана Езуса”, - заклікаў Францішак.

29 чэрвеня 2024, 12:18

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031