Францішак: для захавання акіянаў патрабуюцца радыкальныя змены
Марыя Валодзіна – Vatican News
У сваім пасланні з нагоды сустрэчы вышэйшага ўзроўню Пагружаныя ў перамены Францішак падкрэсліў важнасць і незаменнасць міравога акіяна для жыцця і прагрэсу чалавецтва, нагадваючы, што адным з сімвалаў Рыма з'яўляецца старажытная выява Акіяна, які скача па гарадскіх вуліцах на калясніцы марскіх конікаў.
Па словах Папы, нашы папярэднікі шанавалі акіян не толькі ў мастацтве, але і ў малітве Творцу. Святы Францішак Асізскі ў сваім Гімне брату Сонцу (Cantico delle Creature), называе ваду сястрой, "карыснай і сціплай, каштоўнай і чыстай". Сумна канстатаваць, што мы скажаем гэтыя эпітэты, ператвараючы ваду з Божага дару “ў абменную валюту, аб'ект спекуляцый і нават сродак вымагальніцтва”, - сказаў Пантыфік, папярэджваючы ад злосці, эгаізму і прагнасці.
Нарэшце, Папа заклікаў да радыкальных змен, каб аднавіць сэнс эпітэтаў святога Францішка Асізскага і зноў адкрыць для сябе карыснасць акіяна для харчовай бяспекі і рэгулявання клімату. Ён заклікаў удзельнікаў мерапрыемства працаваць над тым, каб вярнуць акіянам і марскім істотам іх “законную годнасць Божых стварэнняў” і захаваць іх чысціню для будучых пакаленняў.