Звычайны публічны кансісторый (архіўнае фота) Звычайны публічны кансісторый (архіўнае фота)  (Vatican Media)

Францішак правядзе кансісторый па кананізацыйных справах

1 ліпеня 2024 года Папа ўзначаліць Звычайны публічны кансісторый, на якім пройдзе галасаванне па некаторых кананізацыйных справах.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У панядзелак, 1 ліпеня, у 9 гадзін раніцы ў Зале кансісторыяў ватыканскага Апостальскага палаца Святы Айцец узначаліць цэлебрацыю Трэцяй гадзіны і правядзе Звычайны публічны кансісторый па кананізацыі некаторых благаслаўлёных.

На кансісторыі будзе разгледжана пытанне аб кананізацыі благаслаўлёных Мануэля Руіса Лопеса, сямі яго паплечнікаў з Ордэна меншых братаў і трох свецкіх вернікаў, забітых з нянавісці да веры ў Дамаску ў 1860 годзе, благаслаўлёнага Джузэпэ Аламана, заснавальніка інстытута Місій Кансалаты, благаслаўлёнай Мары-Леоні Парадзі (свецкае імя Вірджыні Аладзі), заснавальніцы жаночай манаскай кангрэгацыі Малых Сясцёр Святой Сям’і, благаслаўлёнай Элены Гуэры, заснавальніцы Кангрэгацыі Аблатак Святога Духа, вядомай як Сёстры святой Дзіты і благаслаўлёнага Карла Акуціса, свецкага верніка.

19 чэрвеня 2024, 12:27