Наступствы вайны ў Судане Наступствы вайны ў Судане

Францішак заклікаў кіраўнікоў дзяржаў спыніць эскалацыю

Папа аднавіў заклік маліцца за мір у Судане, дзе ўжо больш за год ідзе вайна, а таксама заклікаў не забываць пра Украіну, Палесціну, Ізраіль і М'янму.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Звяртаючыся да вернікаў пасля нядзельнай малітвы Анёл Панскі, якая 2 чэрвеня 2024 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа нагадаў пра Судан, “дзе ўжо больш за год працягваецца вайна, якая да гэтага часу не знаходзіць мірнага рашэння".

“Хай змоўкне зброя, і пры падтрымцы мясцовых уладаў і міжнароднай супольнасці акажуць дапамогу насельніцтву і шматлікім перамешчаным асобам. Хай суданскія бежанцы змогуць знайсці прытулак і абарону ў суседніх краінах”, - пажадаў Святы Айцец.

“І давайце не будзем забываць аб пакутніцкай Украіне, Палесціне, Ізраілі, М'янме. Я заклікаю да мудрасці кіраўнікоў, каб спыніць эскалацыю і прыкласці ўсе намаганні дзеля дыялогу і перамоў”, - заклікаў Францішак.

02 чэрвеня 2024, 13:13