Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Каляндар цэлебрацый Папы: кансісторый і візіты на тры кантыненты

Святы Айцец правядзе кансісторый, прысвечаны канізацыйным справам, здзейсніць пастырскі візіт на поўнач Італіі і два Апостальскіх падарожжы, падчас якіх пабывае на трох кантынентах.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

3 чэрвеня 2024 года быў абнародаваны каляндар публічных цэлебрацый з удзелам Святога Айца на бліжэйшыя месяцы. З яго вынікае, што 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, Францішак будзе цэлебраваць літургію ў ватыканскай базіліцы, падчас якой благаславіць паліі для новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў.

1 ліпеня Пантыфік узначаліць Звычайны публічны кансісторый, на якім пройдзе галасаванне па некаторых кананізацыйных справах, а 7 ліпеня адправіцца з аднадзённым пастырскім візітам у Трыест.

У жніўні публічных цэлебрацый з удзелам Папы не прадугледжана, а верасень ён пачне і закончыць пілігрымкамі, падчас якіх пабывае ў краінах Азіі, Акіяніі і Еўропы. 2-13 верасня Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Інданезію, Папуа-Новую Гвінею, Усходні Тымор і Сінгапур, а 26-29 верасня ў Люксембург і Бельгію.
 

03 чэрвеня 2024, 12:28