Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 

Летні перапынак у дзейнасці Святога Айца: ліпень без аўдыенцый

На працягу бліжэйшага месяца ў Ватыкане не будуць праводзіцца папскія аўдыенцыі. Гэта звязана з перыядам адпачынку Святога Айца.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Прэфектура Папскага дома паведамляе, што з 2 ліпеня і да канца месяца, як звычайна, будуць прыпыненыя агульныя, асобныя і спецыяльныя аўдыенцыі. Агульныя аўдыенцыі адновяцца ў сераду 7 жніўня”, - гаворыцца ў камюніке Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Францішак, у адрозненні ад сваіх папярэднікаў, не пакідае Ватыкан на перыяд летняга адпачынку. У ліпені ён застаецца ў Доме святой Марты, аднак яго публічная дзейнасць галоўным чынам абмяжоўваецца сустрэчамі з вернікамі на малітве Анёл Панскі на плошчы святога Пятра. Папа праводзіць яе кожную нядзелю з акна Апостальскага палаца.

Акрамя таго, 1 ліпеня Пантыфік узначаліць публічны кансісторый, прысвечаны некаторым кананізацыйным справам, а 7 ліпеня здзейсніць пастырскі візіт у горад Трыест на поўначы Італіі, дзе прыме ўдзел ў Сацыяльным тыдні італьянскіх католікаў.
 

28 чэрвеня 2024, 14:00