Цырымонія пасадкі аліўкавага дрэва з удзелам Францішка, Барталамея I, Шымона Перэса і Махмуда Абаса , 8 чэрвеня 2014 года Цырымонія пасадкі аліўкавага дрэва з удзелам Францішка, Барталамея I, Шымона Перэса і Махмуда Абаса , 8 чэрвеня 2014 года 

Папа зноў закліча да міру ў гадавіну ватыканскай сустрэчы Перэса і Абаса

Дзесяць гадоў таму Францішак, Барталамей І і палітычныя лідары Ізраіля і Палесціны звярнуліся з гістарычным заклікам да міру ў Святой Зямлі. У гадавіну сустрэчы Папа адновіць заклік аб спыненні вайны, якая спусташае рэгіён.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Святкаванне адбудзецца ў тым жа месцы і ў той жа дзень, пацвердзіў кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні.

8 чэрвеня 2014 года ў Ватыкане прайшла сустрэча Францішка, тагачаснага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса, кіраўніка Палесціны Махмуда Абаса і Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея І, падчас якой яны пасадзілі ў ватыканскіх садах аліўкавае дрэва і звярнуліся да прысутных з прамовай.

Падчас мерапрыемства Францішак нагадаў прэзідэнтам, што наш свет не толькі "з'яўляецца спадчынай, завешчанай нам мінулымі пакаленнямі", але і "ўзяты ў пазыку ў нашых дзяцей”, якія стаміліся ад канфліктаў і прагнуць міру, моляць нас аб тым, каб разбурыць сцены варожасці і ўстаць на шлях дыялогу і міру, каб перамаглі любоў і сяброўства.

Папа наведаў Святую Зямлю 24-26 мая 2014 года з нагоды 50-годдзя сустрэчы Паўла VI і Патрыярха Афінагора. Сёння ён зноў заклікае да міру на радзіме Хрыста.

01 чэрвеня 2024, 07:44