Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Святы Айцец: сёння свет патрабуе міру

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 12 чэрвеня 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак заклікаў не забываць пра народы, якія пакутуюць ад вайны.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Давайце не будзем забываць пра змучаную Украіну, не будзем забываць пра Палесціну, Ізраіль. Будзем памятаць пра М’янму і іншыя краіны, якія знаходзяцца ў стане вайны. Будзем маліцца за мір, сёння нам патрэбны мір. Вайна, ад самага першага дня, з’яўляецца паражэннем. Узнясём малітвы за мір. Няхай Пан дасць нам сілы заўсёды змагацца за мір”, - пажадаў Святы Айцец.

Вітаючы моладзь, хворых, пажылых людзей і маладажонаў Пантыфік нагадаў, што 13 чэрвеня ў Касцёле будзе адзначацца ўспамін святога Антонія Падуанскага. “Няхай прыклад гэтага выбітнага прапаведніка, абаронцы бедных і пакутуючых, абудзіць у кожным з нас імкненне ісці шляхам веры, наследаваць яго жыццё і такім чынам станавіцца пераканаўчымі сведкамі Евангелля”, - сказаў Францішак.
 

12 чэрвеня 2024, 10:59