Папа на сесіі G7: зварот да сусветных лідараў і двухбаковыя перамовы
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Францішак адправіцца на поўдзень Італіі на верталёце з Ватыкана ў 11.00. Праз паўтары гадзіны палёту ён прызямліцца на стадыёне ў Борга-Эньяцыа. Святога Айца сустрэне Прэм’ер-міністр Італіі Джоржа Мелоні, пасля чаго ён адправіцца ў сваю рэзідэнцыю, дзе правядзе двухбаковыя перамовы з Генеральным дырэктарам Сусветнага банка Крысталінай Георгіевай, Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, Прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і Прэзідэнтам Канады Джасцінам Трудо.
У 14.05 запланавана афіцыйная цырымонія прывітання Папы, якую правядзе кіраўніца італьянскага ўраду. Потым ён прыме ўдзел у агульнай сесіі G7, падчас якой звернецца да дзяржаўных лідараў з прамовай. Гэта частка праграмы завершыцца сумесным фота ўдзельнікаў сустрэчы.
Затым прадугледжаны другі раўнд двухбаковых перамоў, падчас якога Папа паразмаўляе з Прэзідэнтам Кеніі Уільямам Рутам, Прэм’ер-міністрам Індыі Нарэднам Модзі, Прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, Прэзідэнтам Бразіліі Луісам Інасіу Лула да Сілвам, Прэзідэнтам Турцыі Рэджэп Таіпам Эрдаганам і Прэзідэнтам Алжыра Абдэльмаджыдам Тэбунам.
Чакаецца, што ў 19.45 Францішак вылеціць на верталёце ў Ватыкан, куды прыбудзе каля 21.15.