Францішак наведаў летнік для дзяцей у Ватыкане

18 ліпеня 2024 года Францішак сустрэўся з дзецьмі, якія адпачываюць у ватыканскім летніку.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На тэрыторыі невялікага, нядаўна пабудаванага спартыўнага цэнтра для дзяцей супрацоўнікаў Святога Пасада, прысвечанага святому Юзафу, Папа спачатку прывітаў аніматараў, а затым пагутарыў з дзецьмі. Ён казаў пра каштоўнасць сям’і, бацькоў, адносін з бабулямі і дзядулямі, а таксама пра важнасць міру, бо “мірыцца – самае цудоўнае ў жыцці”.

Сустрэча завяршылася малітвай і запусканнем у паветра каляровых паветраных шароў з напісанымі на іх словамі Францішка: "Табе, дарагі хлопчык, табе, дарагая дзяўчынка, ты каштоўны ў вачах Бога". Дарэчы, шары былі выраблены з натуральнага каўчуку, які паддаецца біяраскладанню.
 

18 ліпеня 2024, 12:12