Жыхары і валанцёры сыходзяць на ноч пасля пошукаў выжылых і цел на месцы апоўзня ў эфіопскай Гофе Жыхары і валанцёры сыходзяць на ноч пасля пошукаў выжылых і цел на месцы апоўзня ў эфіопскай Гофе  (AFP or licensors)

Францішак заклікаў да салідарнасці і міру

28 ліпеня 2024 года, пасля малітвы Анёл Панскі, Францішак выказаў сваю занепакоенасць шэрагам глабальных праблем і заклікаў да большай салідарнасці і міру.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пантыфік выказаў спачуванне ахвярам буйнога апоўзня ў Эфіопіі, які знішчыў вёску на поўдні краіны. Ён запэўніў у сваіх малітвах за пацярпелых і ратавальнікаў.

Папа таксама занепакоены тым, што ў свеце працягваецца вытворчасць і продаж зброі, у той час як многія пакутуюць ад стыхійных бедстваў і голаду. Ён назваў гэта "скандалам", які супярэчыць духу братэрства Алімпійскіх гульняў, што нядаўна пачаліся.

У Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых Францішак запрасіў да большай увагі да старэйшага пакалення. Ён падкрэсліў, што адзінота старых – гэта сумная рэальнасць, да якой нельга прывыкаць. Папа заклікаў умацоўваць сувязі паміж пакаленнямі і сказаць "не" адзіноце пажылых людзей.

"Наша будучыня шмат у чым залежыць ад таго, як бабулі, дзядулі і ўнукі навучацца жыць разам", - падкрэсліў Пантыфік, заклікаючы ўсіх прысутных на плошчы святога Пятра павітаць апладысментамі ўсіх бабуль і дзядуляў.
 

28 ліпеня 2024, 12:45