Разбор завалаў пасля абстрэлу дзіцячай бальніцы ў Кіеве Разбор завалаў пасля абстрэлу дзіцячай бальніцы ў Кіеве  (AFP or licensors)

Папа абураны эскалацыяй насілля ва Украіне і ў Святой Зямлі

Францішак з вялікім смуткам успрыняў навіну аб атаках на два медыцынскія цэнтры ў Кіеве, у тым ліку на найбуйнейшую дзіцячую бальніцу ва Украіне, а таксама на школу ў сектары Газа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Папа заяўляе пра сваё глыбокае абурэнне эскалацыяй насілля. Выказваючы спачуванне нявінным ахвярам і параненым, ён жадае і моліцца, каб неўзабаве былі знойдзены канкрэтныя спосабы пакласці канец працяглым канфліктам", - гаворыцца ў заяве Залы Друку Святога Пасада, апублікаванай 9 ліпеня 2024 года.
 

09 ліпеня 2024, 12:25