Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Cанктуарый Маці Божай у Бярдзічаве (Украіна) Cанктуарый Маці Божай у Бярдзічаве (Украіна) 

Папа прызначыў легата на ўрачыстасці ў Бярдзічаве

Францішак прызначыў свайго пасланніка на ўрачыстасці, якія адбудуцца 21 ліпеня 2024 года ў санктуарыі Маці Божай ва ўкраінскім Бярдзічаве. Ім стаў бліжэйшы супрацоўнік Папы, кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Урачыстасці, у якіх прыме ўдзел прадстаўнік Святога Пасада, прымеркаваныя да завяршэння агульнанацыянальнай пілігрымкі ўкраінскіх католікаў у нацыянальны марыйны санктуарый.

У папскім лісце, апублікаваным Залай Друку Апостальскай Сталіцы 13 ліпеня 2024 года, нагадваецца, што святыня, якая знаходзіцца пад апекай кармелітаў босых, атрымала статус нацыянальнага санктуарыя ў 2011 годзе, але традыцыя пілігрымак туды шматвяковая. Яна ўзыходзіць да першай паловы XVII стагоддзя, калі ў 1630 годзе кіеўскі ваявода Януш Тышкевіч у знак падзякі за вызваленне ад татараў заснаваў у Бярдзічаве кляштар і ахвяраваў яму абраз Маці Божай Снежнай, створаны ў XVI стагоддзі. Неўзабаве гэты абраз сталі ўшаноўваць вернікі з усёй краіны.

"Заахвочвайце ўсіх удзельнікаў гэтага мерапрыемства нястомна маліць Уладарку міру аб спыненні вайны ва Украіне і ва ўсіх частках свету, каб яны бралі прыклад з благаслаўлёнай сярод жанчын, бо яна найбольш даспадобы Богу, Які рассейвае тых, хто пыхлівы сэрцам, і ўзвышае пакорных” (пар. Лк 1,м51-52), - напісаў Францішак кардыналу Параліну.

Напрыканцы ліста Папа просіць свайго легата несці яго благаслаўленне, а таксама "добразычлівасць і блізкасць у гэты надзвычай цяжкі для дарагога народа Украіны час".

Паведамляецца таксама, што суправаджаць Дзяржаўнага сакратара будуць айцец Руслан Міхалкоў, рэктар семінарыі Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі, і айцец Андрэй Ляховіч, сакратар Львоўскага Мітрапаліта лацінскага абраду.

13 ліпеня 2024, 13:37
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031