Пошук

Андрэй Зноска, Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска, Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі 

Папа прызначыў дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі

19 ліпеня 2024 года Папа Францішак прызначыў ксяндза Андрэя Зноску дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, надаючы яму тытулярны пасад Скардоны – гістарычнай дыяцэзіі на тэрыторыі сучаснай Харватыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Разам з паведамленнем аб намінацыі, Святы Пасад публікуе біяграфію новапрызначанага іерарха. Андрэй Зноска нарадзіўся 20 чэрвеня 1980 года ў Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат). Святарскае пасвячэнне прыняў 28 мая 2005 года з інкардынацыяй у Гродзенскай дыяцэзіі. З 2005 па 2007 год служыў вікарыем у катэдральнай базіліцы святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. З 2007 па 2012 год вывучаў права ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ, Мінск), атрымаў ступень юрыста-правазнаўцы. З 2012 года – пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе. з 2014 года – суддзя касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі.

У перыяд з 2015 па 2018 год вывучаў кананічнае права ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, атрымаў ступень ліцэнзіята. З 2018 года з’яўляецца выкладчыкам кананічнага права ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і кансультантам па прававых пытаннях Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У 2022 годзе атрымаў годнасць каноніка Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра Каралевіча.
 

19 ліпеня 2024, 13:20