Джон Данлап падчас аўдыенцыі ў Святога Айца Джон Данлап падчас аўдыенцыі ў Святога Айца   (Vatican Media)

Вялікі магістр Мальтыйскага ордэна ў Папы

Францішак размаўляў з Вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна аб дапамозе ахвярам вайны ва Украіне і сектары Газа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэты суверэнны ордэн, які з'яўляецца суб'ектам міжнароднага права, падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 113 краінамі і застаецца адной з самых магутных дабрачынных арганізацый у свеце. Ён падтрымлівае, сярод іншага: ахвяр вайны, голаду і галечы.

Джон Данлап быў прыняты Святым Айцом на штогадовай аўдыенцыі. Ён праінфармаваў Папу аб найбольш важных ініцыятывах, якія ў цяперашні час рэалізуе Ордэн, уключаючы духоўную, дабрачынную і дыпламатычную дзейнасць.

У 2023 годзе праекты рэалізаваліся ў 120 краінах на пяці кантынентах. Гэта стала магчымым дзякуючы сетцы з 133 дыпламатычных прадстаўніцтваў, 52 тысяч спецыялістаў і амаль 100 тысяч валанцёраў.

На сваім сайце Мальтыйскі ордэн паведамляе, што асноўныя намаганні цяпер накіраваныя на дапамогу Украіне. Падтрымка ўключае ў сябе медыцынскае абслугоўванне, размеркаванне ежы і лекаў, а таксама забеспячэнне транспартнымі сродкамі, між іншым, бальніц.

У апошнія месяцы таксама актывізавалася дзейнасць у Святой Зямлі. У Бэтлееме Ордэн кіруе шпіталем Святой Сям’і, дзе з 1999 года нарадзілася больш за 100 тысяч немаўлят. Дзякуючы супрацоўніцтву з Лацінскім Патрыярхатам Іерусаліма, на працягу некалькіх тыдняў нам удалося ініцыяваць праграму дапамогі жыхарам Газы, куды гаспітальеры прыбылі з канвоем гуманітарнай дапамогі.

Пасля 30-гадовага перапынку Мальтыйскі ордэн таксама вярнуўся ў спустошанае грамадзянскай вайной Самалі. Сярод іншага, медыцынская дапамога была дастаўлена ў дзве бальніцы Магадзіша. Мясцоваму дзіцячаму дому таксама была перададзена самае неабходнае харчаванне. Мальтыйцы паведамляюць, што сітуацыя ў афрыканскай краіне застаецца драматычнай. 7 мільёнаў з 18,5 мільёнаў жыхароў маюць патрэбу ў тэрміновай гуманітарнай дапамозе, а 3,5 мільёна ўнутраных перасяленцаў знаходзяцца на мяжы голаду.
 

04 ліпеня 2024, 10:00