Францішак звярнуўся да вернікаў з заклікам да міру
15 жніўня 2024 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Францішак звярнуўся да вернікаў з заклікам да міру і спынення канфліктаў у свеце.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пантыфік выказаў занепакоенасць сітуацыяй у многіх рэгіёнах, у прыватнасці ва Украіне, на Блізкім Усходзе, у Палесціне, Ізраілі, Судане і М'янме. Ён заклікаў да спынення агню ў Газе і вызвалення заложнікаў, падкрэсліўшы неабходнасць гуманітарнай дапамогі мясцоваму насельніцтву.
Папа таксама выказаў занепакоенасць ляснымі пажарамі ў Грэцыі, якія прывялі да эвакуацыі дзясяткаў тысяч людзей і значных экалагічных разбурэнняў. Ён заклікаў да салідарнасці з пацярпелымі.
Завяршаючы сваю прамову пасля малітвы Анёл Панскі, Францішак павітаў пілігрымаў з розных краін і папрасіў аб малітве.
15 жніўня 2024, 12:49