Францішак: згадаем пра краіны, якія знаходзяцца ў стане вайны
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Давайце падумаем пра краіны, якія знаходзяцца ў стане вайны, шматлікія краіны ў стане вайны. Давайце згадаем пра Палесціну, Ізраіль, пра змучаную Украіну, пра М’янму, Паўночнае Ківу, пра мноства іншых краін, у якіх ідзе вайна. Няхай Пан пашле ім дар міру”, - сказаў Святы Айцец.
Вітаючы пілігрымаў з Польшчы, Пантыфік заўважыў, што ўжо некалькі гадоў яны аказваюць “вялікую самарытанскую дапамогу і разуменне ваенным бежанцам з Украіны”.
“Працягвайце быць гасціннымі да тых, хто страціў усё і прабывае да вас, разлічваючы на вашу міласэрнасць і братэрскую дапамогу. Няхай вас падтрымлівае ў гэтым Святая Сям’я з Назарэта, якая ў час небяспекі таксама шукала прытулку ў чужой краіне”, - пажадаў Францішак.