Папа Францішак перад абразом Мадонны Пілігрымаў у базіліцы святога Аўгустына Папа Францішак перад абразом Мадонны Пілігрымаў у базіліцы святога Аўгустына 

Пантыфік маліўся ў рымскім касцёле святога Аўгустына

27 жніўня 2024 года, у літургічны ўспамін святой Монікі, Францішак наведаў рымскі касцёл святога Аўгустына.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас свайго візіту ён правёў час у малітве ў капліцы, дзе захоўваюцца рэліквіі святой Монікі. Пасля гэтага Папа таксама памаліўся перад абразом Мадонны Пілігрымаў, які знаходзіцца ў храме, і цёпла развітаўся з манахамі, манахінямі і пілігрымамі.

Пасля кароткага візіту Святы Айцец вярнуўся ў Ватыкан.
 

28 жніўня 2024, 10:26